На беларуска-літоўскай мяжы знайшлі міну

|

З-за знойдзенай сёння  міны прыпынены рух праз пункт спрошчанага пропуску “Лоша” на беларуска-літоўскай мяжы.


Міну 75 калібру знайшлі каля 10.20 раніцы супрацоўнікі Астравецкай ЖКГ, якія рабілі рамонт у пункце пропуску.

Міна ляжала непадалёк ад паласы руху на ўезд у Літву.

Хутчэй за ўсё, яна засталася з часоў апошняй вайны.

Пасля небяспечнай знаходкі персанал пункта пропуску эвакуявалі, тэрыторыю ачапілі.

Працуюць супрацоўнікі МНС.

 

Паводле БелТА

Здымак nabat.in