У раёне Парэчча затрымалі каўказцаў-нелегалаў
Інфармацыю пра з’яўленне ў памежнай зоне двух невядомых на памежным пасту атрымалі ад мясцовага жыхара.
На месца выехаў нарад, які знайшоў у лесе мужчын каўказскай знешнасці, што рухаліся ў бок Літвы.
Затрыманыя патлумачылі, што не маюць пашпартоў, таму вырашылі перайсці мяжу лесам, паведаміла прэс-служба Гродзенскай памежнай групы.
На Захад парушальнікі выправіліся ў пошуках лепшага жыцця.
Яны сустрэліся ў Брэсце, а ў памежную зону прыехалі на таксі. Пры сабе мелі невялікую суму ў еўра і далярах і тры мабільных тэлефона.
Вырашэння свайго лёсу затрыманыя будуць чакаць у ізалятары часовага ўтрымання.
Здымак forum.onliner.by