Выйшаў пяты нумар часопіса “LO_ok”. Прэзентацыя – 19 красавіка
На першай частцы ў антыкафэ, з 18.00 да 20.00 удзельнікі сустрэчы будуць узгадваць культавых для Гродна музыкаў і размаўляць пра нефармальнае мастацтва, паспрабуюць высветліць, як нараджаўся музычны андэграўнд у Гродне і чаму знікла хваля панку 90-х.
Выступяць Жэня Нікіцін ды рэзідэнты ДК Грэка Жэня Лапундзер і Міхаіл Гаеўскі.
Уваход: 20 000 рублёў
Другая частка пачнецца ў 20.30 у бары “City” (вул. Тэльмана, 4), дзе пройдзе вечарына электроннай музыкі. Выступяць:
– Party3an (ragga jungle,dubwise),
– Orca (liquid drum and bass),
– Noisbit (breaks, dubstep),
– Manatee(trip-hop, dub-step)
Паці працягнецца да 4.00. Уваход вольны.
Кожны наведнік прэзентацыю зможа атрымаць бясплатна новы нумар часопіса “LO_ok”.