Прававая школа маладых эколагаў запрашае. Дэдлайн – 18 красавіка
Арганізатары: Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр ўстойлівага развіцця”, Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ”, Юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
У рамках Прававой школы маладых эколагаў будзе праведзена пяць двухдзённых сесій у Мінску і Гродне па наступнай тэматыцы:
– прававое забеспячэнне ўстойлівага развіцця (Мінск, красавік 2014 года);
– прававыя аспекты выдалення аб’ектаў расліннага свету ў населеных пунктах (Гродна, май 2014 г.);
– экалагічныя правы грамадзян Беларусі (Мінск, верасень 2014 г);
– асаблівасці адказнасці за парушэнне экалагічнага заканадаўства (Гродна, кастрычнік 2014);
– прававыя механізмы аховы навакольнага асяроддзя (Мінск, лістапад 2014 года).
Па рашэнні арганізатараў школы магчымыя змены ў тэматыцы.
Першая сесія пройдзе з 24 па 25 красавіка 2014 на базе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (г. Мінск, вул. Ленінградская, 8).
Удзел у мерапрыемствах школы бясплатны. Арганізатары школы забяспечваюць харчаванне ўдзельнікаў, праезд і пражыванне іншагародніх удзельнікаў за кошт сродкаў праекта “Інфармацыйна-прававая падтрымка маладых эколагаў па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя” Праграмы СЕКТАР Рэгіянальнага экалагічнага цэнтра для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пры фінансавай падтрымцы Шведскага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця.
Жадаючым прыняць удзел у школе неабходна да 18 красавіка 2014 накіраваць па электроннай пошце на адрас albert.zhloba@gmail.com запоўненую Анкету ўдзельніка.
Адрас аргкамітэта:
220030 г. Мінск, вул. Ленінградская, 8, аўд. 310
тэл. / факс (017) 2095577
Інфармацыя для кантактаў:
тэл. + 375 29 8648 401, Жлоба Альберт Анатольевіч