У Смаргонскім раёне з’явіліся першыя ветракі

|

Ветракі прайшлі выпрабаванні і ўжо выпрацавалі першую энергію для «Гроднаэнерга».

 

Усяго ў Смаргонскім раёне пад усталяванне ветракоў вызначана 25 пляцовак. Першыя ветрагенератары пабудавала таварыства з абмежаванай адказнасцю «Аэра Стрым», сёлета НП «Малая энергетыка» плануе пабудаваць побач яшчэ чатыры. Такім чынам, да канца года агульная магутнасць ветрапарка складзе 3,6МВт.

 

Мясцовыя ўлады плануюць выставіць на аўкцыён наступныя пляцоўкі для будаўніцтва ветракоў.

 

Ветрапарк будуецца таксама ў Дзятлаўскім раёне, пляцоўка пад будаўніцтва вызначаная ў Ашмянскім раёне, а першы ў Беларусі ветрагенератар каля вёскі Грабнікі Наваградскага раёна лічыцца самым эфектыўным на кантынентальным шэльфе Еўропы.

 

Паводле БелТА

Здымак bellona.ru