У Гродна завітаюць Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк
Эдуард Акулін не толькі вядомы паэт-песеннік, але і галоўны рэдактар моладзевага часопіса “Верасень”.
Прэзентацыя юбілейнага 10-га нумара часопіса адбудзецца ў часе сустрэчы.
Сярод матэрыялаў нумара – першы ў беларускім друку артыкул, прысвечаны творчасці маладой гарадзенскай паэткі Ганны Аўчыннікавай.
Эдуард Акулін паабяцаў прывезці для аматараў сваёй творчасці свой апошні дыск (выйшаў у мінулым годзе) і кнігі.
Пачатак сустрэчы ў 16.30.
Уваход вольны.
Будынак грэка-каталіцкай парафіі знаходзіцца па адрасе: Гродна, вул.Гараднічанская 32а.
Здымак nesvizh.by