У дзень кананізацыі Яна Паўла ІІ у Гродна прыбудуць часцінкі ягоных мошчаў
Напярэдадні ў касцёле пройдуць усяночныя малітоўныя чуванні.
Рэлікварый усталююць каля галоўнага алтара ў часе ўрачыстай імшы а 12-ай гадзіне 27 красавіка. У гэты ж дзень будзе асвячаная фігура Папы, якая таксама застанецца ў Гродне. Пазней часцінкі мошчаў перанясуць да алтара Маці Божай Ружанцовай, дзе рэліквіі будуць захоўвацца ўвесь час.
Кананізацыя Яна Паўла ІІ адбудзецца на плошчы св.Пятра ў Ватыкане 27 красавіка. На ўрачыстасць ужо выправіліся біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч і вернікі Гродзенскай каталіцкай епархіі.
Здымак gazeta.ru