У Гродне пройдзе турнір па аўтамабільным арыентаванні і юбілейны мотафэст

|

Турнір “За пралескамі” ладзіцца ў Гродне чацьвёрты раз. Удзельнікаў падзеляць на некалькі заліковых груп паводле класа аўтамабіля. Кіроўцаў пазадарожнікаў чакаюць больш складаныя выпрабаванні, чым уладальнікаў стандартных легкавушак. Кантрольныя кропкі неабходна будзе адшукаць пры дапамозе навігатара, а пасьля сфатаграфавацца каля іх. Старт прызначаны на 10.00 у раёне вёскі Верхполле Гродзенскага раёна.

 

Юбілейны мотафэст “Хавайся ў бульбу-2014” пачнецца 25 красавіка на тэрыторыі турбазы “Хімік” каля возера Белае (каля Азёраў).

 

Гарадзенцы змогуць убачыць каларытных байкераў 26 красавіка, калі ў суправаджэнні ДАІ удзельнікі фэсту на тысячы матацыклаў праедуць па цэнтры горада на Савецкую плошчу. Мотапарад прызначаны на 13.30-14.00.

 

Акрамя таго, у праграме – выстава мотатэхнікі, канцэрты, выступы рыцарскага клуба “Арыдан”, перфоманс пластычнага тэатра “ІнЖэст”, святочны феерверк, продаж рок-байк атрыбутыкі.