Пасля штурму беларуска-літоўскай мяжы 26-гадовы гарадзенец трапіў у псіхіятрычную лякарню
Разам з ім была пасажырка 1989 года нараджэння, якая не мела пры сабе дакументаў.
Замест таго, каб паказаць дакументы паставому, гарадзенец націснуў педаль газу і з’ехаў у кірунку літоўскай тэрыторыі. Парушальнік збіў некалькі шлагбаўмаў і ледзьве не наехаў на пешаходаў.
Спынялі неадэкватнага кіроўцу пры дапамозе “яжа”, але аўтамабіль спрабаваў з’ехаць нават з прабітымі коламі. Затрымаць парушальніка атрымалася толькі ў літоўскіх памежнікаў.
Нават пасля 12 гадзін пасля здарэння ён застаецца ў неадэкватным стане. Спецыялісты мяркуюць, што мужчына знаходзіцца пад уздзеяннем наркотыка. Пакуль затрыманага змясцілі ў псіхіятрычны дыспансер.
Нічога забароненага ў аўтамабілі парушальніка не знайшлі, але за незаконнае перасячэнне мяжы яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 2 гадоў.
Здымак gtk.gov.by