Сіноптыкі абяцаюць гарадзенцам па-летняму цёплыя выходныя

|

Ночы пакуль застаюцца прахалоднымі: у бліжэйшую чакаецца  +3…+5°С.

У пятніцу 25 красавіка, днём паветра прагрэецца да +16…+18ºС, без ападкаў, невялікая воблачнасць, вецер усходні 3-8 м/с.

 

26 красавіка  будзе пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў, вецер паўднёва-усходні 4-9 м/с..

Тэмпература паветра ўначы +2…+7°С, днём +17…+22°С.

27 красавіка ўначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі Гарадзеншчыны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.

Вецер паўднёвы 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы +5…+10ºС, днём +13…+18°С, месцамі да +20°С.

 

Здымак fotkidepo.ru