Беларускія дарогі стануць бясплатнымі для замежных турыстаў з 25 красавіка да 31 мая

|

Замежныя турысты вызваляюцца ад аплат за карыстанне дарогамі згодна з указам прэзідэнта ад 10 красавіка.

 

Гасцям краіны з 25 красавіка да 31 мая не трэба будзе рэгістравацца ў сістэме BelToll і атрымліваць у пунктах абслугоўвання бартавыя прылады. Нагадаем, што сістэма аплаты за некаторыя ўчасткі беларускіх дарог пачала працу 1 жніўня 2013 года.

 

Каб паінфармаваць замежнікаў пра адмену аплаты ў аўтамабільных пунктах пропуска ўсталююць 83 інфармацыйныя стэнды з матэрыяламі на рускай, англійскай, польскай і літоўскай мовах, а таксама 10 стэндаў на тэрыторыі Польшчы, Літвы, Латвіі і Украіны. Інфармацыйныя пункты BelToll будуць працаваць на мяжы з 25 красавіка – там гасцям краіны павінны будуць усё падрабязна патлумачыць.