Куды схадзіць у Гродне ў выходныя 26-27 красавіка

|

Першы дзень фестывалю “Хавайся ў бульбу”

Калі: 25 красавіка, пятніца, 18.00

На Х фестывалі “Хавайся ў бульбу” выступяць: cover band Beach Boogie Band (Гродна), Next (trash metal, Гродна), Messer (metal, Гродна), Stuff (trash’n’roll, Гродна), Лермонт (gentle-rock, Мінск), Akute (Disco Decadence, Магілёў) і The Toobes (Hard Rock, Rock, Garage Rock, Мінск).

Таксама будзе магчымасць пастраляць у ціры з унікальнай зброі – бульбамёта.

Больш інфармацыі ў VK

Дзе: турбаза “Хімік”, ля Азёраў. Каардынаты 53.802731, 24.18292.

За колькі: 150 000

 

 

IX гарадскі folk-конкурс “Гарадзенская беларусачка – 2014”

Калі: 25 красавіка пятніца, 18.00

Вы зможаце пазнаёміцца бліжэй з беларускай культурай, акунуцца ў традыцыйнае святкаванне Вялікадня і, канешне ж, пабачыць ва ўсёй красе сапраўдных гарадзенскіх прыгажунь! У конкурсе прымаюць удзел навучэнкі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў.

Дзе: Актавая зала Каледжу тэхнікі, тэхналогіі і дызайну, вул. Горкага, 86

За колькі: за так

 

 

Лекцыі Алы Вайсбанд пра сучаснае мастацтва

Калі: 25 і 26 красавіка, пятніца і субота, 18.30

У пятніцу і суботу гарадзенцы могуць паслухаць лекцыі мастацтвазнаўцы Алы Вайсбанд “Па шляху Дзюшана: дэструкцыя класічнага панятку мастацтва ў арт-практыках ХХ-ХХI стагоддзяў” і “Па шляху Сэзана: трансфармацыя класічнага панятку мастацтва ў ХХ-ХХI стагоддзях”. Яны арганізаваны ў рамках праекта “На шляху да сучаснага музея-5: рэгіянальнае вымярэнне”.

Дзе: галерэя “Крыга”, вул. Савецкая, 3-11

За колькі: за так

 

 

Апошні паказ у межах рэтраспектывы Ежы Штура

Калі: 25 красавіка пятніца, 19.00

Закрывае рэтраспектыву фільмаў выбітнага польскага актора і рэжысёра стужка “Надвор’е на заўтра” (2003).

Дзе: Кіназала Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне, вул. Будзёнага, 48а

За колькі: за так

 

 

“Гамлет” ад Walny-Teatr

Калі: 25 красавіка пятніца, 19.00

Як ні дзіўна, але на самы цікавы спектакль у межах “Красавіцкай Шэкспірыяды” ў Гродне ўсё яшчэ ёсць некалькі вольных білетаў і нават два ў першым радзе!

Дзе: Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1/1

За колькі: 60 000

 

 

Кінаноч у антыкафэ

Калі: 25 красавіка, пятніца, 21.00

Прагаласаваць за тое, які фільм будзе паказаны, можна тут. Пакуль і лідарах “Аватар” ды “Шоў Трумана”.

Дзе: антыкафэ “Живое время”, вул. Вялікая Траецкая, 48-1

За колькі: па тарыфу антыкафэ 400 р/хв

 

 

Начная гульнятэка настольных гульняў ад клуба “Партал”

Калі: 25 красавіка, пятніца, 20.00-3.00

Начная гульнятэка адбываецца раз у два тыдні. Удзельнікаў чакае больш за 40 розных гульняў. Больш інфармацыі ў VK.

Дзе: вул. Савецкіх пагранічнікаў, 96, першы пад’езд (вуглавы), уваход у падвал

За колькі: 40 000 рублёў

 

 

Адкрыццё выставы Сяргея Марозава “Ад заходу да світанку”

Калі: 26 красавіка, субота, 14.00

Гарадзенскі фотамастак і байкер прадставіць свой праект, у якім перапляліся ягоныя ўлюбёныя захапленні: фатаграфія і мотажыццё.

Дзе: галерэя “Крыга”, вул. Савецкая, 3-11

За колькі: за так

 

 

Чэмпіянат Беларусі па бодзібілдзінгу і бодзіфітнэсу

Калі: 26 красавіка, субота, 9.00

Аматары здаровага ладу жыцця могуць паўзірацца на “качкоў” у мужчынскіх і жаночых паўфіналах – пачатак у 9.00, або на зорак бодзібілдзінгу ў фінальным шоў у 15.00.

Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35

За колькі: паўфінал – 60.000, 80.000 рублёў, фінал – 120.000, 150.000 рублёў.

 

 

Мотакалона на Савецкай плошчы

Калі: 26 красавіка, субота, 13.30

У самым цэнтры горада можна будзе паглядзець на матацыклы і іх гаспадароў, што прыедуць у Гродна на юбілейны байк-фэст “Хавайся ў бульбу”.

Дзе: плошча Савецкая

За колькі: за так

 

 

Адкрыццё выставы графікі “Ex Libris” Івана Русачака

Калі: 26 красавіка, субота, 17.00

Iван Русачак – выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва ГрДУ iмя Янкi Купалы. Ягоныя працы атрымлівалі ўзнагароды на шматлікіх міжнародных конкурсах экслібрысаў і эстампаў.

Дзе: антыкафэ “Живое время”, вул. Вялікая Траецкая, 48-1

За колькі: па тарыфу антыкафэ 400 р/хв

 

 

Другі дзень фестывалю “Хавайся ў бульбу”

Калі: 26 красавіка, 17.00

Выступяць: BY Effect (rock, Мінск), Ze Brocks (grunge, alternative, Мінск), Magnetika (tribute “Metallica”, Мінск), Крама (blues rock, Мінск), Irdorath (fantasy folk, Мінск), Монгол Шуудан (rock, Масква) і Дай Дарогу (punk rock, Брэст).

Таксама будзе магчымасць пастраляць у ціры з унікальнай зброі – бульбамёта.

Дзе: турбаза “Хімік”, ля Азёраў. Каардынаты 53.802731, 24.18292.

За колькі: 150 000

 

 

Поні-шоў “Поняшка-очаровашка”

Калі: 26 і 27 красавіка, субота-нядзеля, 14.00

Поні, што жывуць у Каробчыцах, паспаборнічаюць у розных конкурсах, у тым ліку ў конкурсе фрызур.

Дзе: Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”

За колькі: уваходны білет у комплекс – 30 000 для дарослых, 20 000 – для дзяцей з 3 да 16 год

 

 

ІІ Чэмпіянат Беларусі па фітнэсе і культурызме

Калі: 27 красавіка, нядзеля, 10.00

Спаборніцтвы пройдуць у адзін дзень у два этапы: раніцай, 10.00 – паўфінал (адборачныя спаборніцтвы), увечары, 16.00 – фінальнае шоў, дзе выступяць самыя моцныя спартсмены і пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў.

Дзе: ГрДУ імя Янкі Купалы, вул. Леніна, 32

За колькі: за так

 

 

Першы фестываль настольных гульняў “Кубік у кубе”

Калі: 27 красавіка, нядзеля, 12.00

Удзельнікаў чакае некалькі марафонаў настольных гульняў з магчымасцю выйграць прыемныя падарункі. Чаму варта наведаць фестываль – чытайце тут.

Падрабязныя і актуальныя інфармацыі – у VK.

“Твой стыль” – інфармацыйны партнёр фестывалю

Месца: Забаўляльны цэнтр “Галактыка”, вул. Лідская, 1

За колькі: 25 000, дзеці да 7 год бясплатна