У Гродне прайшоў першы фестываль настольных гульняў
Удзельнікі маглі за невялікую аплату цягам пяці гадзін удзельнічаць у марафонах разнастайных настолак: хуткіх і вясёлых або больш працяглых у часе стратэгічных. Лепшыя гульцы маглі выйграць падарункі ад крамы “Кубік” і спонсараў.