Таццяна Беланогая, Вольга Хвашчынская і “Людзі на балоце” праспяваюць вершы Дануты Бічэль

|

На сустрэчы, куды запрашаюцца ўсе рамантыкі, аматары якаснай музыкі і добрай паэзіі, Данута Бічэль прачытае свае вершы розных гадоў, а музыкі Таццяна Беланогая, Вольга Хвашчынская ды фольк-рокавы гурт “Людзі на балоце” выканаюць музычныя кампазіцыі на яе тэксты. Удзельнікі імпрэзы пабачаць, як вершы ператвараюцца ў музыку.

Творчая сустрэча арганізавана пры падтрымцы грамадска-культурнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

 

Сустрэча пройдзе 2 мая (пятніца), пачатак у 19.00

Месца: Парафіяльны цэнтр парафіі Маці Божай Фацімскай (вул. Гараднічанская, 32а), ружовы двухпавярховы будынак у дворыку, прыпынак “Пазменная школа”


Здымкі з архіву “Твайго стылю”