AD.NAK! развяжа рукі рэкламшчыкам

|

Згоду здацца на літасць дызайнераў, арт-дырэктараў і іншых спецыялістаў, якія займаюцца стварэннем новых гандлёвых марак і брэндаў, далі “Онега”, AIST,  “Сочный і M1NSK.

 

‑ Па-першае, нам цікава ўбачыць новы, свежы погляд на наш брэнд. Па-другое, удзел у конкурсе — лагічны працяг нашай кампаніі “Пакаленне чэмпіёнаў” пра новае пакаленне новых адважных беларусаў, — расказвае пра матывы ўдзелу ў конкурсе Вольга Седзіна, дырэктар па маркетынгу кампаніі “Аазіс”.

 

На думку Вольгі, “развіццё рынку маркетынгу і рэкламы — хутчэй другарадная задача; значна важнейшы пазітыўны ўплыў беларускай мовы і іншых беларускіх атрыбутаў у рэкламе на разуменне і прыняцце беларусамі сваёй ідэнтычнасці”.

 

Мэтавая аўдыторыя конкурсу: дызайнеры, арт-дырэктары і іншыя спецыялісты, якія працуюць у галіне стварэння новых гандлёвых марак і брэндаў.

 

Конкурс цалкам развяжа рукі рэкламшчыкам, і таму вынік яго непрадказальны. Прызнанне, адмысловая статуэтка, а таксама каштоўныя прызы ад генеральнага партнёра Фестывалю, кампаніі velcom, дастануцца самым адважным і адметным удзельнікам! А кампаніі, якія пагадзіліся на такі эксперымент са сваімі гандлёвымі маркамі, атрымаюць шанец адмыслова аднавіць свае брэнды.

 

Дэдлайн прыёму працаў – 9 чэрвеня.

 

Каб узяць удзел у конкурсе, трэба абраць гандлёвую марку са спіса, спампаваць зыходнік з яе айдэнтыкай, а таксама гід па айдэнтыцы і азнаёміцца з ім.

 

Гатовы праект трэба запампаваць не пазней за 9 чэрвеня ў раздзеле “Падаць работу”.

 

Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя рашэннем сябраў журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя спецыялісты па маркетынгу і брэндынгу Беларусі.

 

Канцэпты пераможцаў будуць разгледжаныя брэндамі-ўдзельнікамі ў якасці праектаў для далейшай практычнай рэалізацыі.

 

Колькасць удзельнікаў у конкурсе неабмежаваная. Да ўдзелу прымаюцца толькі індывідуальныя работы. Кожны ўдзельнік можа прадставіць на конкурс праекты па ўсіх брэндах гэтага конкурсу.