Навукова-практычны семінар на тэму “Экзістэнцыяльная псіхалогія сёння” пройдзе ў Гродне
Прадметам абмеркавання стануць:
– філасофскія падставы экзістэнцыяльнай псіхалогіі і тэрапіі;
– перспектывы ўзаемадзеяння экзістэнцыяльнай псіхалогіі з іншымі напрамкамі ў псіхалогіі і псіхатэрапіі;
– месца і роля экзістэнцыяльнай тэрапіі ў сучасным свеце;
– перспектывы развіцця экзістэнцыяльнай псіхалогіі і тэрапіі ў Беларусі.
На семінары выступяць:
Ірына Глухава (практычны псіхолаг, член Усходнееўрапейскай асацыяцыі экзістэнцыяльнай тэрапіі),
Ганна Хаменя (выкладчык псіхалогіі Гродзенскага ўніверсітэта),
Таццяна Шчытцова (прафесар філасофіі ЕГУ, спецыяліст у галіне экзістэнцыяльнай антрапалогіі).
Семінар пройдзе 12 мая, пачатак у 18.00.
Месца: вул. Будзёнага, 48а-63