“Мова Нанова Гародня” – цяпер і для дзетак
Пра адмысловы блок для дзяцей арганізатары курсаў у Гродне думалі ўжо нейкі час, бо на кожны занятак разам з дарослымі прыходзяць таксама дзеці – 5-7 чалавек. Да ўчорашняга адкрыцця дзіцячай “Мова нанова” былі надрукаваныя нават адпаведныя сцяжкі.
Асноўная тэма занятка – сучасная паэзія – была прапанавана самімі ўдзельнікамі курсаў. На занятку можна было паглядзець маленькую пастаноўку па вершах Рыгора Барадуліна, а таксама паслухаць вершы і байкі ад адмысловага госця – гарадзенскай паэткі Святланы Куль.
Тэмай наступнай сустрэчы стануць беларускія фразеалагізмы, прыказкі і прымаўкі.