Наркадылеры на Савецкай плошчы
Аўтамабіль “Форд Скорпіо” на Савецкай плошчы быў спынены дзеля праверкі аператыўнай інфармацыі.
Інфарматары не памыліліся: у машыне знайшлі каля кілаграма макавых галовак.
Двух гродзенцаў, якія перавозілі груз, затрымалі.
Ім пагражае да пяці год пазбаўлення волі па артыкуле “Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў”.
З пачатку лета аператыўнікі Ленінскага РАУС зарэгістравалі каля 15 злачынстваў, звязаных з захаваннем і перавозкай мака і зробленых з яго наркатычных сродкаў.