Гістарычны тыдзень ад Arche пачнецца сёння ў Гродне
Новыя “Балахоўцы” значна пашыраныя ў параўнанні з выданнем 2012 года. Цяпер гэта не толькі сучаснае выданне ўспамінаў польскага афіцэра Станіслава Ліса-Блонскага пра армію Станіслава Булак-Балаховіча, але і цікавая магістарская праца Юрася Юркевіча пра стварэнне і дзейнасць Асобнага атрада БНР у Балтыі. Акрамя гэтага, у кнізе ёсць некаторыя малавядомыя ўспаміны і дакументы, датычныя жыцця і дзейнасці Балаховіча і яго вайсковых фармаванняў, а таксама спіс усіх жаўнераў Асобнага атрада БНР па стане на канец 1919 г. Агулам каля 500 старонак інфармацыі і каляровых ілюстрацый.
На сустрэчы будуць таксама прадстаўленыя гістарычныя выданні:
— даследаванне Алега Латышонка “Жаўнеры БНР”;
— бестсэлер Марка Бартушкі “Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.”;
— манаграфія Сяргія Плахія “Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі”;
— зборнік памяці Паўла Лойкі “Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час”;
— падручнік для ВНУ Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча “Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.”;
— зборнік “Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэдневечча і раньнемадэрны час”;
— кнігі Алеся Белага “Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ –ХVIII ст.” і Эдмундаса Гімжаўскаса “Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915—1923 г.”.
Гаворка пойдзе і пра свежыя нумары “ARCHE”:
3/2014 (“Віцебскія гісторыі”),
1—2/2014 (“Гісторыя Беларусі ХІХ ст. у мемуарах”),
4/2013 (“Беларусь у цяні Палесся”),
3/2013 (“Ахвяры і каты”),
2/2013 (“Гістарычная памяць і гістарычная палітыка ў Беларусі”),
12/2011 (“Жанчыны ў гісторыі Беларусі”) і пра дзясяткі іншых публікацый.
Сустрэча адбудзецца па адрасе: вул. Будзёнага, 48а (офіс 63 або домік ля паркоўкі – арыентуйцеся на месцы)
Пачатак у 18.30