У Гродне прэзентуюць “Дапаможнік раварыста 2.0”
Найбольш зацікаўленыя ўдзельнікі прэзентацыі змогуць атрымаць папяровую версію “Дапаможніка”.
Прэзентацыя “Дапаможнік раварыста 2.0” гэта таксама магчымасць для сустрэчы раварыстаў Гродна і Мінска, знаёмства, абмеркавання ідэй і дыскусіі. У час сустрэчы можна будзе даведацца, як можна развіваць дапаможнік лакальна.
Прэзентацыя адбудзецца 1 чэрвеня, у 12.00, па адрасе вул. Будзёнага, 48а, оф. 56 (“ВелаГродна”).
Стваральнікі “Дапаможніка” – falanster.by
align=”middle” alt=”Дапаможнік раварыста 2.0″ >