Маленькая мабільная бібліятэка працуе ў Гродне. Самы папулярны Быкаў, за ім – Стурэйка
Плакаты мабільнай бібліятэкі размешчаныя ў антыкафэ “Жывы час”, у краме-клубе “Кубік”, у Парафіяльным цэнтры парафіі Маці Божай Фацімскай, у офісе ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, адзін плакат стваральнікі далі таксама ў прыхадскі цэнтр Каложскай царквы.
Ідэю мабільнай бібліятэкі ўпершыню прэзентавалі на “Кірмашы праектаў” кампаніі “Будзьма беларусамі!” 21 студзеня 2014 года. Стваральнікі бібліятэкі – гарадзенская мітап-лабараторыя.
Як кажа адзін з аўтараў праекта, гарадзенец Ігар Ламека, варыянтаў развіцця бібліятэкі – процьма, адзін з іх – больш шырокі распаўсюд плакатаў. “Хацелася б, каб бібліятэка была на кожным прыпынку і на гарадскіх тумбах, але для гэтага патрэбны час і значна большыя рэсурсы”, – тлумачыць Ігар.
На паліцы мабільнай бібліятэкі дзесяць кніг дзесяці аўтараў – ад класікі да найбольш сучаснай літаратуры: “Хам” Элізы Ажэшкі, “Райскія яблычкі” Сяргея Астраўца, вершы Максіма Багдановіча, “Мёртвым не баліць” Васіля Быкава, “Нёман ідзе” Дануты Бічэль, “Хрыстос прызмяліўся ў Гародні” Уладзіміра Караткевіча, “Карані” Аляксея Карпюка, “Лясная песня” Піліпа Пестрака, “Пярсцёнак” Алы Петрушкевіч і
Пакуль бібліятэку наведваюць не вельмі часта, бо плакатаў няшмат і іх няма ў адкрытай прасторы.
Топ-5 папулярных аўтараў выглядае наступным чынам:
1. Васіль Быкаў
2. Сцяпан Стурэйка
3. Максім Багдановіч
4. Эліза Ажэшка
5. Данута Бічэль