У доме Элізы Ажэшкі пройдзе вялікая двухдзённая гульнятэка для аматараў настолак
У праграме BoardGameCon Grodno 2014 – вялікая гульнятэка ад клуба “Партал” з больш чым 50 разнастайнымі гульнямі. Асаблівую цікаўнасць прадстаўляюць прызавыя турніры і прэзентацыі новых гульняў, у тым ліку аўтарская прэзентацыя першай беларускай настольнай RPG.
BoardGameCon Grodno 2014 распачнецца 7 чэрвеня ў 14.00.
7 чэрвеня імпрэза будзе доўжыцца з 14.00 да 20.00,
8 чэрвеня – з 11.00 да 18.00.
Месца: вуліца Элізы Ажэшкі, 17 (дом-музей Ажэшкі)
Уваход платны: 40 000 за адзін дзень або 60 000 за два дні