Гурт “Нельга забыць” дасць у Гродне два канцэрты

|

Сэт на 20-30 хвілін гурт адыграе на фэсце вулічнага мастацтва, які адбудзецца ў межах Х Фестывалю нацыянальных культур. Міні-фэст пад назвай “Энергія старажытных вуліц” будзе праходзіць на пляцоўцы каля Беларускага інстытута правазнаўства (вул. Маставая) з 14.00 да 1.00. З падрабязнай праграмай міні-фэсту можна пазнаёміцца ў суполцы ў vk.com.

 

Другі канцэрт у той самы дзень пройдзе ў антыкафэ “Жывы час”, пачатак у 19.00. Наведнікі змогуць пачуць песні, якіх яшчэ няма ў інтэрнэце. Цана – па тарыфу антыкафэ 400 р/хв. Паедзя ў vk.com.

 

Саліст гурта Міхаіл Бараноўскі ўжо даваў два кватэрнікі ў Гродне, але гэтым разам гэта будзе першы поўнафарматны выступ гурта ў нашым горадзе. Дарэчы, зараз гурт завяршае працу над запісам альбома “Mertvets” на словы Максіма Багдановіча.