Куды схадзіць у Гродне 6-8 чэрвеня

|

Х Фестываль нацыянальных культур

Калі: 6-8 чэрвеня

З насычанай праграмай сёлетняга фестывалю можна пазнаёміцца тут. Мы толькі згадаем, што ў суботу 7 чэрвеня гарадзенцаў чакае традыцыйная вандроўка па нацыянальных падворках. Іх у гэтым годзе 22, на іх будуць прадстаўлены 37 нацыянальнасцей.

Дзе: цэнтр Гродна

За колькі: за так

 

Практычны семінар па хрысціянскай медытацыі

Калі: 6-7 чэрвеня

Ёга для хрысціян або Адкрытае калектыўнае навучанне тэорыі і практыцы Ісусавай малітвы. Падрабязней – на афішы (павялічваецца па кліку).

Дзе: Парафіяльны цэнтр парафіі Маці Божай Фацімскай, вул. Гараднічанская, 32а

За колькі: за так

 

Бясплатная аўтобусная экскурсія па горадзе

Калі: 7 чэрвеня, 10.00

Экскурсію арганізуе Гродзенскі гарвыканкам сумесна з турфірмай “Солар Тур”. Удзельнікі пабачаць Гродна сучасны і гістарычны ды змогуць даведацца шмат новага.

Дзе: Аўтобус будзе чакаць жадаючых ля Дома быту, вул. Замкавая, 4

За колькі: за так

 

ФІНАНСАВАЯ АДУКАЦЫЙНАЯ ГУЛЬНЯ  “КРЫСИНЫЕ БЕГА 2”

Калі: 7 чэрвеня, 13.00-18.00

Беларуская настольная гульня для тых, хто адчувае схільнасць да бізнесу. Усяго шэсць месцаў! Запіс па тэл. 8 029 780 40 05, 8 029 969 80 94

Дзе: антыкафэ “Жывы час”, вул. Вялікая Траецкая, 48-1

За колькі: 110 000 за пяць гадзін гульні

 

ІІІ Міні-фестываль вулічнага мастацтва

Калі: 7 чэрвеня, 14.00-1.00

На трэцім міні-фестывалі выступяць вулічныя тэатры, танцавальныя калектывы, фаершчыкі, шмат музычных гуртоў, у тым ліку хэдлайнеры – Addis Abeba.

Падрабязны склад выступоўцаў – у групе vk.com.

Дзе: пляцоўка ва ўнутраным дворыку будынка БІП, вул. Маставая, 39

За колькі: за так

 

BoardGameCon Grodno 2014

Калі: 7 чэрвеня, 14.00 – 20.00, 8 чэрвеня, 11.00 – 17.00

У праграме BoardGameCon Grodno 2014 – вялікая гульнятэка ад клуба “Партал” з больш чым 50 разнастайнымі настольнымі гульнямі. Асаблівую цікаўнасць прадстаўляюць прызавыя турніры і прэзентацыі новых гульняў, у тым ліку аўтарская прэзентацыя першай беларускай настольнай RPG.

Падрабязней тут.

Дзе: вул. Ажэшкі, 17 (дом-музей Ажэшкі)

За колькі: 40 000 за адзін дзень або 60 000 за два дні

 

Адкрыццё новага аргана ў кірсе

Калі: 7 чэрвеня, 15.00

Пасля кароткага багаслужэння на новым гарадзенскім аргане зайграе мінскі адмысловец Уладзімір Неўдах.

Дзе: Лютэранская кірха, вул. Акадэмічная 7а

За колькі: за так, але ахвараванні пойдуць на працяг рэстаўрацыйных прац у кірсе

 

Лекцыя-дыскусія “Рэлігійны экстрэмізм ці праваабрончы рух вернікаў?”

Калі: 7 чэрвеня, 16.00-18.00

Лекцыя Таццяны Касатай будзе прысвечаная праблемам рэлігійнага дысідэнцкага руху ў БССР у 1960-я – 1970-я гг. на прыкладзе дзейнасці Евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Пасля лекцыі – час на дыскусію, каву або гарбату.

Сустрэчу ладзіць група па даследаванні гісторыі нонканфармізму ў БССР “Кружэлка”.

Дзе: вул. Будзёнага, 48, оф. 63

За колькі: за так

 

Спектакль пра Халакост “Без назвы”

Калі: 7 чэрвеня, 16.00

Спектакль эксперыментальнай лабараторыі “Тэатральны квадрат” створаны па документах і ўспамінах вязняў гета і канцлагераў. Гісторыі розных лёсаў расказваюцца на розных мовах, з мінімумам словаў і максімумам жэстаў, музыкі, гукаў, пантамімы, пластыкі і паэзіі. Жывы гук.

Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35

За колькі: за так

 

Канцэрт Rzeszow Klezmer Band

Калі: 7 чэрвеня, 18.00

Клезмерскі аркестрык з польскага Жэшува грае ўжо 10 год і паспяхова выступае як у Польшчы, гэтак і ў Еўропе ды нават іншых кантынентах (канцэрты ў Буэнас-Айрэс і Шанхаі). Для музычна прасунутых гарадзенцаў такі канцэрт – адназначны must go!

Дзе: Лютэранская кірха, вул. Акадэмічная, 7а

За колькі: за так

 

Канцэрт гурта “Нельга забыць”

Калі: 7 чэрвеня, 19.00

Мінскі гурт, што выконвае песні на творы Караткевіча, Багдановіча ды ўласныя, зайграе ў Гродне ажно два канцэрты ў адзін дзень. Першы – на міні-фестывалі вулічнага мастацтва (глядзі вышэй), а другі – у антыкафэ.

Дзе: антыкафэ “Жывы час”, вул. Вялікая Траецкая, 48-1

За колькі: па тарыфу антыкафэ 400 р/хв

 

Канцэрт рок-хітоў ад гарадзенскага кавер-бэнда

Калі: 7 чэрвеня, 23.00

Зборная каманда дасведчаных рок-музыкаў Гродна і вакалістаў студыі “Міленіум” выканаюць кампазіцыі Queen, Metallica, Scorpions, Whitesnake, Rainbow ды іншых знакамітых выканаўцаў.

Дзе: плошча Савецкая

За колькі: за так

 

Канцэрт Rzeszow Klezmer Band

Калі: 8 чэрвеня, 15.00

Клезмерскі калектыў з польскага Жэшува дасць цягам ўікэнду ажно два канцэрты – абодва ў культавых будынках. Другі пройдзе ў нядзелю ў сінагозе.

Дзе: Вялікая харальная сінагога, вул. Вялікая Траецкая, 59а

За колькі: за так

 

Прэзентацыя фермы мурашоў

Калі: 8 чэрвеня, 17.00

У антыкафэ з’явіўся фармікарый – сапраўдная мурашыная ферма. Пазнаёміцца з новымі жыхарамі антыкафэ, даведацца шмат пра іх жыццё і выпіць чайку можна будзе на прэзентацыі.

Дзе: Антыкафэ “Жывы час”, вул. Вялікая Траецкая, 48-1