Консульства Польшчы запрашае на прагляд дакументальных фільмаў і сустрэчу з рэжысёрам Юрыям Гарулёвым
Юрый Гарулёў – беларускі дакументаліст, аператар, сцэнарыст, кінарэжысёр, які прысвяціў кінематографу каля 30 гадоў, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне”, прэзідэнт міжнароднага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Магніфікат”, лаўрэат міжнародных кінафестываляў. Тэматыку сваіх фільмаў Гарулёў акрэслівае як “духоўнасць”, разумеючы пад гэтым “фільмы пра дух, пра чалавечы характар”.
Фільм “Летапіс у промнях святла” (2012) расказвае пра фотамастачку Соф’ю Хамянтоўскую, якая шмат здымала ў даваенны час на Палессі. Пра лёс яе спадчыны беларускія даследчыкі доўгі час практычна нічога не ведалі, фотаздымкі захоўваліся ў сваякоў Хамянтоўскай у Аргентыне. Фільм адкрывае імя і творчасць сапраўды вялікага майстра фатаграфіі.
Фільм “Край светлых мрояў” (2008) расказвае гісторыю звычайнай панскай сядзібы, што знаходзіцца ў Беларусі побліз Наваградку. Сядзіба ў Варончы згадваецца нават у самога Адама Міцкевіча ў “Пане Тадэвушу” і перад вайною належала сям’і Любанскіх. 30 красавіка 1943 г. у сядзібу прыйшла напасць, яе жыхароў забілі савецкія партызаны.
Пачатак сустрэчы – 18.30
align=”” alt=”Юрый Гарулёў, Юрий Горулев” width=”515″ height=”731″ >