Зміцер Вайцюшкевіч прадставіць у Гродне альбом на вершы Бураўкіна

|

Альбом “Варанок” гэта беларускамоўная стылізацыя пад “турэмны шансон”, але інтэлігентная – без лаянкі і ўласна турэмных рэалій. Вайцюшкевіч запісаў альбом з пашыраным складам музыкаў (WZ-Orkiestra і Apple Tea) у канцы мінулага году, большасць тэкстаў для песен стварыў Генадзь Бураўкін.


Прэзентацыя альбома ў Гродне пройдзе 13 чэрвеня па адрасе вул. Будзёнага, 48а (зала ва ўнутраным дворыку). Пачатак у 18.30. Уваход вольны.