Спектакль пра шведскую карову зноў у Гродне. Гэтым разам – на Савецкай

|

Лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” прадстаўляе спектакль “Мама Му чытае і прыбірае” паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр.

 

Звычайна-незвычайная Кароўка са сваім сябрам Крумкачом весела бавіць час і вырашае важныя пытанні. Спектакль будзе цікавы дзеткам дашкольнага, малодшага школьнага ўзросту і дарослым, якія не страцілі адчуванне дзяцінства.

 

Для маленькіх гарадзенцаў Мама Му падрыхтавала падарункі!

 

У сакавіку спектакль ужо паказвалі ў Гродне – фота з той сустрэчы глядзі тут.

 

Здымак з архіву “Твайго стылю”