У Гродне шукаюць людзей, якія скралі кветкі з Кургана славы
Як паведаміў тэлеканал ОНТ, гарадскія клумбы ў некалькіх раёнах Гродна практычна цалкам апусцелі.
Знікла каля трох тысяч раслін.
Больш за ўсё пацярпелі пасадкі на вайсковых могілках, дзе пахаваныя салдаты чатырох армій: рускай царскай, польскай, савецкай і нямецкія ваеннапалонныя.
Без кветак засталіся і клумбы каля вечнага агню ля Кургана Славы.
Па словах афіцыйнага прадстаўніка Упраўлення Следчага Камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргея Шаршаневіча, кветкі з вайсковых могілак і з Кургана славы справа рук тых жа асобаў. За крадзеж кветак вінаватым пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Паводле ont.by