Адбылася прэм’ера супольнага праекта “Апошні золак”, у якім прымаў удзел Алесь Дзянісаў
Цяпер канцэрт даступны для прагляду ў любы зручны час. З’явілася таксама версія на CD i DVD.
У праекце прынялі ўдзел Ганна Хітрык, Алесь Дзянісаў, Наста Шпакоўская, Віктар Рудэнка, Аляксандр Памідораў, Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі, а таксама гурт Chiefs Band. Кожны з выканаўцаў прадставіў па дзве песні.
Алесь Дзянісаў праспяваў у межах праекта песні “У той самы момант” і “1937”.
Падрабязней пра праект можна прачытаць на tuzin.fm.