Фестываль AD.NAK! запрашае на адукацыйную праграму 25 чэрвеня
Пяты, юбілейны, фестываль падрыхтаваў адметную і насычаную адукацыйную праграму. Яе ўдзельнікаў чакаюць семінары і майстар-класы ад знаных беларускіх і замежных экспертаў у сферы рэкламы. У гэтым годзе замежным госцем стане кіраўнічы партнёр брэндынгавага агенцтва Ad Astra Riga (Латвія) Гінтс Лаганоўскіс.
Таксама да ўдзельнікаў завітаюць маладыя канскія львы, якія на гэтым тыдні змагаюцца за свае ўзнагароды на фестывалі Cannes Lions.
Нагадаем, што ўдзел у адукацыйнай праграме БЯСПЛАТНЫ, але для таго, каб да яе далучыцца, трэба абавязкова прайсці рэгістрацыю на сайце ў раздзеле: “Рэгістрацыя на адукацыйную праграму”.
9.00-9.45 Рэгістрацыя ўдзельнікаў на адукацыйную праграму.
9.45-10.00 Афіцыйнае адкрыццё Фестывалю.
10.00-11.00 Дар’я Лобань, кіраўнік студыі брэндынгу On Foot. Аляксей Шклянко, арт-дырэктар дызайн-студыі 365 degrees.
Тэма: «Пусціце брэнды папасвіцца! Навошта аддаваць уладу спажыўцам?»
11.00-11.45 Святлана Шапарава, дырэктар HeadHunter Беларусь, праект РАБОТА.TUT.BY.
Тэма: Беларуская мова ў бізнесе: што чакаюць працадаўцы ад рэкламістаў і маркетолагаў?
11.45-12.30 Дар’я Герасiменка, кіраўнік крэатыўнай групы, PRKVADRAT.
Тэма: Скрынка ідэй. Будзь бліжэйшы да людзей!
12.30-13.15 Сяргей Сахараў, рэдактар анлайн-часопіса пра Мінск CityDog. Мікола Шакель, медыя-агенцыя “Францыск-група” (2004), дырэктар па развіцці інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.
Тэма: Ці працуе інфаграфіка ў беларускім бізнесе? Інфаграфіка ў бізнесе: як ёю карыстацца? Кейсы.
13.15-14.00 Вольга Кашкан, крэатыўны дырэктар брэндынгавай кампаніі Fabula, кіраўнік агенцтва Naming.by (Беларусь).
Тэма: Зямля пад белымі брэндамі: Пра беларускія канцэпцыі ў брэндынгу: чаму іх так мала, чаму цяжка іх узгадняць з кліентам (сумневы і страхі замоўцы). Як можна стаць адметным на паліцы.
14.00-15.00 Маладыя беларускія “Канскія львы” завітаюць на AD.NAK!
Тэма: Уражанні і досвед Cannes Lions 2014.
15.00-16.30 Гінтс Лаганоўскіс, кіраўнічы партнёр Ad Astra Riga (Латвія)
Тэма: Glocalization. Як лакальныя і міжнародныя брэнды камунікуюць праз мясцовыя культурныя каштоўнасці. Паспяховыя кейсы.
17.00-17.40 Прэс-канферэнцыя з удзелам сябраў журы і партнёраў Фестывалю.
17.40-18.00 Збор гасцей на цырымонію ўзнагароджання.
18.00-18.30 Урачыстае адкрыццё цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў.
18.30-23.00 Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!
Тым, хто зарэгістраваўся дзеля падачы сваіх працаў у конкурсную праграму, рэгістравацца дадаткова на адукацыйную праграму НЕ ТРЭБА.
Фестывальны дзень адбудзецца 25 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB, Мінск, пр. Газеты “Праўда”, 11).
Генеральны партнёр — кампанія velcom.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефонах: +375 29 177-0121, 29 755-1434 (Сяргей Скараход), e-mail: adnak@budzma.org.
Трэба так! Дбай пра сваё — не прагадаеш!
align=”” alt=”ad.nak” >