У Гродне прэзентуюць адразу два нумары “Горада Святога Губерта”

|

Гэтак, надрукаваны вялікі артыкул Ігара Лапехі пра Дамініканскі касцёл і кляштар, упершыню друкуецца пераклад артыкула Юзафа Ядкоўскага “1863 год у Гродзенскім павеце”, да якога дадаюцца біяграмы некалькіх сотняў удзельнікаў паўстання. Гэта толькі невялікая частка тэмаў, узнятых на старонках альманаха. Аўтары альманаха – Андрэй Чарнякевіч, Фёдар Ігнатовіч, Васіль Герасімчык, Алесь Радзюк, Вячаслаў Швед, Сяргей Кузняцоў і многія іншыя гісторыкі.

 

Прэзентацыя адбудзецца 24 чэрвеня, аўторак, у 18.00 у галерэі “Крыга”.