Яшчэ адна электрастанцыя на Гродзеншчыне
Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Польшчы і Беларусі Генрык Літвін, паведамляе БЕЛТА.
“Гэта будзе буйны беларуска-польскі эканамічны праект па стварэнні станцыі, якая будзе працаваць на польскім вуглі,” – адзначыў дыпламат.
– Будаваць у 21 стагоддзі цеплавую электрастанцыю даволі дзіўна, – адзначыў у размове з карэспандэнтам “Твайго стылю” Яўген Шырокаў, спецыяліст па энергетыцы, член мінскага аддзялення “Міжнароднага грамадскага аб’яднання эколагаў”. – Да таго ж станцыя будзе працаваць на польскім вуглі, а на колькі я ведаю, там найбольш выкарыстоўваюць буры вугаль, з вялікім утрыманнем серы. Ну і трэба чакаць, што пры пабудове эканоміць у нас будуць найперш на ачыстных збудаваннях.”, – дадаў спецыяліст.