Што незаконнага ў слонімскай Школе маладога журналіста?

У дакуменце адзначаецца, што заняткі з моладдзю праводзіліся “незаконна”:

Пад “незаконнасцю” разумелася выкарыстанне неадпаведнага памяшкання – заняткі мы праводзілі ў кватэры, і тое, што я нікога не ўпаўнаважваў аб правядзенні “Школы маладога журналіста”, хоць я не абавязаны гэта рабіць, – патлумачыў “Твайму Стылю” Алесь Масюк.

З просьбай “разабрацца” са “Школай маладога журналіста” звярнуўся ў пракуратуру мясцовы аддзел адукацыі. Яшчэ ў красавіку супрацоўнік аддзела па выхаваўчай і сацыяльнай рабоце ўпраўлення адукацыі Слоніма Максім Маслоў наведваў заняткі Школы.

Адмаўляцца да правядзення “Школы маладога журналіста” мы не будзем, – сказаў Алесь. – Паспрабуем знайсці іншае памяшканне і ўзгадніць з аддзелам адукацыі.

Здымак паводле www.svaboda.org