Пачаліся здымкі другой часткі “Постацей”

|

Бард, акцёр, шоўмэн, паэт і пісьменнік – поле дзейнасці Віктара Шалкевіча надзвычай шырокае. Інтэрв’ю з ім мы здымалі на адным з яго працоўных месцаў – у Тэатры лялек.

 

Некалі звязаны з Тэатрам лялек, а сёння – з Драматычным тэатрам, гарадзенскі мастак Алесь Сураў стаў другім па ліку героем праекта.

 

Агулам запланавана 14 інтэрв’ю з выбітнымі асобамі з Гродна і рэгіёна. Вынікі праекта будуць прэзентаваныя восенню.

 

Сачыць за “Постацямі” можна праз Facebook.

 

***

 

“Постаці” – гэта праект, здзейснены чатыры гады таму сябрамі і валанцёрамі грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” з мэтай папулярызацыі беларускай культурнай і гістарычнай спадчыны. Героямі першай часткі праекта сталі 14 вядомых дзеячоў культуры, краязнаўцаў і актывістаў грамадскага руху з Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны. Інтэрв’ю з імі сабраныя зараз на блогу праекта, а таксама ў выглядзе дыску. У чарговых “Постацях” мы абмяжуемся толькі Гарадзеншчынай.