У новым нумары Arche – “Разрушыцель” Сцяпана Стурэйкі

|

У нумары таксама ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову друкуецца раман вядомага польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага “Жыццё раззброенага чалавека”, Цімох Акудовіч падсумоўвае мінулагоднія дыскусіі пра паўстанне 1863-64 гадоў, Паліна Скурко піша пра вобраз Кітая і яго жыхароў у вачах беларусаў у 1920-30 гг., Аляксандр Фрыдман – пра Беларусь у люксембургскай прэсе першай паловы ХХ ст., айцец Андрэй Крот – пра багаслоўскія і этычныя падставы далучэння да ліку святых на прыкладзе мітрапаліта Літоўскага Іосіфа Сямашкі, а Фелікс Акерман – пра асаблівасці саветызацыі памяці ў Заходняй Беларусі. І гэта яшчэ не поўны пералік тэкстаў, змешчаных у нумары.

 

Пазнаёміцца з поўным зместам выдання і даведацца, як яго атрымаць, можна на сайце часопіса.