Ток-шоў “Беларускасць як канцэпцыя святочнай індустрыі” пройдзе ў Гродне

|

Лета – складаны час для працы, і выдатны – для адпачынку, забаваў, а таксама для натхнення тых, хто робіць святы іншым.

 

Кампанія “Будзьма беларусамі!” прапануе абмеркаваць, як беларускія нацыянальныя і гістарычныя адметнасці могуць стаць прывабнай паслугай у івэнт-бізнесе. Традыцыйным банкетам з упрыгожваннем паветранымі шарыкамі ўжо нікога не здзівіш. Неабходна выдумляць і вынаходзіць! Вяселле паводле традыцыі палескай вёскі Дарапеевічы? Карпаратыў у стылі шляхецкага салону першай чвэрці ХІХ стагоддзя? Хлапечнік у выглядзе рыцарскай бяседы?

 

Як беларускасць можа спрыяць развіццю індустрыі забаваў? Як знайсці нечаканыя крэатыўныя хады, каб яна набыла сучаснае ўвасабленне?

 

Пра гэта распавядуць прадстаўнікі творчага бізнесу і “ідэйна апантаных” з Гродна і Мінска:


– студэнцкае этнаграфічнае таварыства (Гродна);

 рыцарскі клуб “Дружына Патрыка” (Гродна);

– музычна-гістарычны праект “DOUX SOUVENIR”.


Спецыяльны госць – вядомы бард і вядоўца вяселляў Віктар Шалкевіч.

 

Запрашаем святочныя агенцтвы, івэнт-менеджараў, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама ўсіх актыўных і неабыякавых!

 

Месца правядзення: кавярня “Салодкі пачастунак”, вул. Ажэшкі, 25/3

Пачатак: 18:30

Уваход вольны