Узломваў дзверы царквы крыжом

Злодзей спрабаваў узламаць дзверы Сынкавіцкай царквы старажытным крыжом.


Абрабаваць царкву Святога архангела Міхаіла паспрабаваў раней тройчы асуджаны 22-гадовы жыхар Зельвенскага раёна ўжо на наступны дзень пасля вызвалення з турмы. Увечары ён трапіў на панадворак царквы і старажытным крыжом, які тут жа і захоўваўся, пачаў узломваць дзверы храма. За гэтым заняткам яго ўбачыла сямейная пара, якая праходзіла побач. Маладыя людзі адразу выклікалі міліцыю. Аператыўнікі знайшлі злодзея на адной з лесвіц, што вяла на гарышча будынка.

Мэтай злодзея былі ахвяраванні – залатыя ўпрыгожанні, якія прынеслі людзі пасля ацалення да цудатворнай іконы Божай Маці.

Па факту спробы крадзяжу заведзена справа па артыкуле “Замах на крадзеж маёмасці ў асабліва буйным памеры”.

Паводле БЕЛТА

Здымак з pomnik.h12.ru