У Гродне згарэла 90 тон саломы (фота)
Пра пажар выратавальнікам паведаміў відавочца ў 18.09. Пажарныя былі на месцы ўжо ў 18.16. Супрацоўнікі мясцовага СВК “Путрышкі” ўжо працавалі там, каб не дапусціць распаўсюджвання вагню далей па полі і ў кірунку прыватнай забудовы.
Пажар ліквідавалі ў 19.05, за гэты час згарэла 90 з 210 тон саломы. Меркаваная прычына – дзіцячая забава з вагнём. Супрацоўнікі раённага аддзелу міліцыі, якія праводзяць праверку, лічаць віноўнымі чацвёра дзяцей 12-14 год.
Фота Леаніда Шчаглова, БелТА