За адкрыццё здраўпункта на рынку “Паўднёвы” ў Гродне падпісалася 1,5 тысячы чалавек

|

“Здраўпункт на рынку вельмі патрэбны. Здараецца, што сюды проста не паспявае даехаць хуткая дапамога. Нядаўна так памёр чалавек”, – кажа каардынатар аргкамітэту БХД па Гарадзеншчыне Мікола Баўсюк. Па яго словах людзі актыўна падтрымліваюць збор подпісаў.

 

У бліжэйшых планах гарадзенскіх актывістаў – заняцца праблемамі мікрараёна Дзевятоўка. Там існуюць вялікія праблемы са стаматалогіяй, а таксама моцна загружанае дзіцячае аддзяленне паліклінікі.

 

Таксама БХД збірае подпісы ў Свіслачы за прыцягненне інвестараў: пасля закрыцця цагельнага заводу многія людзі засталіся без працы.