Дзень у гісторыі: Пагоня на Грунвальд
Бітва паміж злучаным войскам Польшчы і Вялікага княства Літоўскага і войскам Тэўтонскага ордэну адбылася падчас Вялікай вайны 1409-1411 гадоў. Збор харугваў ВКЛ Вітаўт прызначыў у Гродна, адкуль рыцары пад камандаваннем польскага караля Ягайлы рушылі праз Нёман на межы Тэўтонскага ордэна.
Поўную перамогу пасля цэладзённага змагання ўзяло саюзнае войска Польшчы і ВКЛ. Перамога, хоць і пераламіла ход Вялікай вайны, але не была выкарыстана з-за памылак вярхоўнага камандавання. Але палітычнае значэнне бітвы было беспрэцэдэнтным у гісторыі Польшчы і ВКЛ — была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі, і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэну. Эканоміка ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі, а значыць, і ў Еўропу.
У гонар гэтай падзеі каля Барысаглебскай царквы ў Гродна ўсталяваны ў 1990 годзе памятны знак “Пагоня на Грунвальд”, куда штогод мясцовая моладзь ускладае кветкі.
Нагадаем, што пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас прапанаваў беларусам супольна адзначыць 600-годдзе Грунвальдскай бітвы ў 2010 годзе.
Здымак К. Шастоўскага