Выступ Паліны Рэспублікі ў Гродне сабраў больш за 200 чалавек (фота + відэа)

| Без катэгорыі

На творчую сустрэчу са спявачкай Палінай Рэспублікай у Гродне прыйшло больш за 200 чалавек – дворык галерэі “Крыга” быў цалкам запоўнены людзьмі. Больш за гадзіну Паліна, якой дапамагаў гітарыст Уладзімір Пыльчанка, знаёміла гарадзенцаў са сваёй творчасцю – выканала агулам каля 20 песен. Многія прысутныя яе песні ведалі і падпявалі.


 

Сустрэчу са спявачкай зладзіла ў Гродне кампанія “Будзьма беларусамі!”. Раней, у 2012 годзе, Паліна ўжо выступала ў Гродне, але гэта быў вельмі камерны канцэрт – амаль кватэрнік, які сабраў каля 20 чалавек.

 


 

 

Фота Яна Лялевіча