Ёсць магчымасць дапамагчы дзецям
У гэтай установе жывуць 136 дзяцей ад 3 да 17 гадоў, бацькі якіх або памерлі, або адмовіліся ад дзяцей, або іх пазбавілі бацькоўскіх правоў.
Зараз частка дзяцей выехала на адпачынак, частку забралі на канікулы сваякі, аднак шмат дзяцей засталося ў інтэрнаце. Улетку асабліва востра паўстала праблема з пральным парашком, якога катастрафічна не хапае. Супрацоўнікі школы-інтэрната будуць удзячныя ўсім, хто зможа ахвяраваць або ўласна мыйны сродак, або грошы. Парашок можна прынесці на сядзібу Таварыства беларускай школы па вул. Будзёнага, 48а або прывезці ў Парэчча ў інтэрнат. Грошы можна пералічыць на рахунак школы-інтэрната – дадзеныя і кантакты ёсць на вэб-старонцы установы www.internat_porechje.sdrom.ru.