Моладзевы Кірмаш Еўрапейскіх Магчымасцяў пройдзе ў Гродне
На кірмашы можна будзе ў цікавай форме даведацца пра розныя еўрапейскія магчымасці для беларускай моладзі з вуснаў тых, хто ўжо паўдзельнічаў у падобных праектах.
Асноўныя тэмы:
– новая праграма Erasmus+,
– валанцёрства за мяжой (ЕВС),
– навучанне за мяжой,
– падтрымка еўрапейскіх валанцёраў у Гродне (ментар, моўны інструктар, каардынатар),
– моладзевыя абмены, трэнінгі, лідарства.
На аўкцыёне праектаў ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” па праграме Erasmus+, які адбудзецца ў канцы сустрэчы, удзельнікі змогуць далучыцца да ініцыятыўных груп праектаў і прапанаваць уласныя ідэі.
Месца і час:
Cуботa, 13 верасня, 17.00, бар “Пелікан” (Ціміразева 11, будынак заапарка).
Уваход на сустрэчу вольны, абавязковая папярэдняя рэгістрацыя тут.
***
“Еўрапейскі міжкультурны фестываль” – гэта штогадовы форум для прасоўвання ведаў і развіцця культурнай дыпламатыі паміж людзьмі з краін Еўрасаюза і “Усходняга партнёрства”. Арганізатары фестывалю: “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Брусель, Бельгія), АУ “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый” (Мінск, Беларусь) і Міжнародны сацыяльна-эканамічны фонд “Ідэя” (Мінск, Беларусь).
Поўная праграма фестывалю тут.