Фотарэпартаж: Міжнародны фестываль вулічных культур Grand Teatro 2014 у Гродне

, | Без катэгорыі

У апошні дзень лета вуліцу Савецкую ў Гродне запоўнілі музыкі, танцоры, ілюзіяністы, мімы і акторы. Тут праходзіў чарговы Міжнародны фестываль вулічных мастацтваў Grand Teatro 2014.


У пачатку артысты разышліся ўздоўж вуліцы і кожны ў сваім месцы дэманстраваў уласныя ўменні. Пасля, на сцэне ля МЦ «Гродна» ўсе яны выступілі з паказальнымі нумарамі.

 

Самым незвычайным элементам свята стаў спектакль “Дон Кіхот” эксперыментальнага тэатра EYE. Завязаўся бой, у якім усе акторы і некаторыя гледачы былі шчодра пасыпаныя мукой.

 

На сцэне змянялі адзін аднаго артысты і калектывы, што паказвалі зусім розныя нумары. Многія выступоўцы ўжо добра вядомыя ў Гродне, асабліва мясцовыя таленты, такія як EIVA Show Group або Mascarado Matador.

 

Ужо ў цемры гледачы маглі пабачыць выступы танцавальнай кампаніі “Начало” і перформанс ад EIVA Show Group. Яны адбываліся ля Гандлёвага дома “Нёман” і ў даліне Гараднічанкі ў парку Жылібера.

 

Фестываль быў прысвечаны памяці ўраджэнца Гарадзеншчыны мастака Станіслава Жукоўскага. Пра гэта нагадвалі рэпрадукцыі яго прац, што віселі ля помніка Сакалоўскаму.