1111 дзён пад акупацыяй

|

Ужо адбыўся традыцыйны мітынг ля Вечнага агню ў парку Жылібера. Увечары на Савецкай плошчы пройдзе канцэрт, арганізаваны сумесна з кампаніяй МТС.

Сярод запланаваных імпрэзаў ёсць “Горад майстроў”, а таксама аднадзённы музей пад адкрытым небам, які размясціўся ў Швейцарскай даліне. Яго экспазіцыя прысвечана гісторыі горада і яго вызваленню ў 1944 годзе. Сярод экспанатаў: каска, тэлефон, медалі і іншыя рэчы часоў вайны, старыя фотаздымкі і іншае. Побач мусіць дзейнічаць таксама тэматычная кніжная выстава.

На жаль, надвор’е не спрыяе святкаванню на вольным паветры.

Здымкі паводле prosto-free.livejournal.com