На Савецкай пройдзе першы ў Гродне канцэрт на балконе

|

Незвычайны канцэрт пачнецца ў 20.30 і працягнецца 40-50 хв. Таксама запланаваны перформанс ад шоў-групы “Эйва”. Ён мае прайсці ў вітрынах крамы пад балконамі будынка.

 

Арганізатары паведамілі, што канцэрт пройдзе ў межах акцыі “Гродна – культурная сталіца Беларусі 2014”. Таксама яна прымеркавана да 70-годдзя стварэння Гродзенскай вобласці.