Конкурсная праграма праекта “АРТ-САЦ-ЛАБ”

|

Гэты праект, на думку аўтараў, прыўнясе ў беларускія мастацкія практыкі новы і актуальны арт-інструментар, а таксама пашырыць ўяўленні аб сучасных экспазіцыйных магчымасцях і мастацкіх формах крытыцы. Сацыяльны і даследчы накірунак праекта прадугледжвае крытычны погляд на наша паўсядзеннае жыццё з апорай на сучасныя мастацкія і крытычныя падыходы і прынцыпы экспанавання.

 

На першым этапе работы “АРТ-САЦ-ЛАБ” экспертная камісія вылучыць чатыры праекты з мэтай іх наступнай рэалізацыі напрацягу года. Яны атрымаюць падтрымку і неабходныя кансультацыі ад экспертнай камісіі для дапрацоўкі тэарэтычнай і экспазіцыйнай частак.

 

Заяўкі прымаюцца: з 8 верасня па 8 лістапада2014 г.

 

Дасылаць  заяўкі: zhgirzero@gmail.com

 

Члены экспертнай камісіі: феміністка, ініцыатар праекта “Гендарны маршрут: фестываль ідэй аб поле” Ірына Саламаціна (Беларусь), менеджэр і куратар, нам. дырэктара па арганізацыйных пытаннях Балтыйскага фільяла дзяржаўнага цэнтра сучаснага мастацтва ў Калінінградзе Юлія Бардун (Расія), мастак і куратар Міхаіл Гулін (Беларусь), мастак і куратар Андрэй Лянкевіч (Беларусь), культуролаг, дырэктар Цэнтра сучаснага мастацтва ў Кіеве Кацярына Батанава (Украіна).

 

Патрабаванні да заяўкі:

Заяўка павінна ўключаць апісанне праекта, яго канцэпцыі і кантэксту, мэт, задач і суправаджальных мерапрыемстваў. Неабходна апісаць меркаваныя даследчыя і экспазіцыйныя практыкі, якія будуць выкарыстоўвацца ў праекце. Прадставіць спіс удзельнікаў (мастакоў, куратараў, крытыкаў, мадэратараў і г.д.), арганізатараў і партнёраў (калі яны мяркуюцца). Прадставіць бюджэт (выдаткі не больш за 450 у.а., арэнду не ўключаць) і план экспазіцыі, разлічаны на Галерэю сучаснага мастацтва “Ў” ці ЦЭХ (магчымы варыянт плана, выкананы “ад рукі”).

 

Абавязковымі элементамі выставы павінны быць мастацка-даследчыя элементы і супрацоўніцтва паміж беларускімі і/ці замежнымі прадстаўнікамі арт-супольнасці. Напрамкі і тэмы даследванняў і крытычнага аналізу не абмяжоўваюцца.

 

Патрабаванні да мастацкай рэалізацыі: выкарыстанне сучасных медыа, актуальных мастацкіх і экспазіцыйных практык.

 

Больш падрабязная інфармацыя аб патрабаваннях да заяўцы знаходзіцца на сайце ECLAB http://eclab.by/news/konkursnaya-programma-proekta-art-soc-lab

 

Партнёры:

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», крэатыўная прастора ЦЭХ, інтэрнэт-часопіс «Новая Еўропа», мультымедыйны інтэрнэт-часопіс «34mag», часопіс аб сучаснай беларускай культуры «pARTisan», культурнае интэрнэт-прастора «vitebsk4.me».

 

Працоўная група праекта «АРТ-САЦ-ЛАБ»: Аксана Жгіроўская, Ягор Мароз, Вольга Шпарага