Выйграй білет на адноўленых “Тутэйшых”: вынікі конкурсу
Усяго мы атрымалі шэсць правільных адказаў на нашае пытанне. Дзякуй усім за ўдзел! Правільны адказ – 1990 год. Менавіта тады адбылася прэм’ера спектакля, які ідзе ўжо 24 гады і нязменна збірае поўную залу.
З дапамогай сервіса random.org мы вызначылі пераможцу – ім аказалася Таццяна (апошнія лічбы нумара тэлефона 974). Хутка мы звяжамся з ёй, каб перадаць два білеты ў тэатр на спектакль 9 кастрычніка, на 19.00.