Запрашаем на публічную лекцыю Агаты Петжык-Славіньскай “Інтэрактыўны музей сёння: еўрапейскі вопыт”
Інтэрактыў у музеі – гэта не толькі новыя метады ўзаемадзеяння з наведвальнікамі. Для паспяховых інтэрактыўных экскурсій трэба правесці шмат даследчай і адукацыйнай працы. Як стварыць разнастайныя прапановы ў галіне публічных адукацыйных праграм? Як, дзякуючы адукацыйным метадам работы, абнавіць экспазіцыю музея? Як дагрукацца да самых розных аўдыторый?
Падчас сустрэчы Агата Петжык-Славіньска з Музею “Каралеўскія Лазенкі” ў Варшаве (Muzeum Łazienki Królewskie w Warszawie) прэзентуе праграмы і праекты Адукацыйнага цэнтру МКЛ – яго спецыфіку і ідэі для развіцця. Агата мае распавесці пра семінары для дзяцей, моладзі і дарослых, пра міждысцыплінарныя праекты, якія спалучаюць розныя ідэі і спробы наладжвання адкрытых кантактаў з наведвальнікамі.
Пра лектара:
Агата Петжык-Славіньска (Agata Pietrzyk-Sławińska) скончыла Інстытут польскай культуры Варшаўскага ўніверсітэту па спецыяльнасці культурныя даследаванні і анімацыя культуры. Сябра Таварыства “Кафедра Культуры”, знаўца ў галіне адукацыйных праграм, каардынатарка праграмы “Валантарыят з культурай!” адукацыйнага цэнтра Музею “Каралеўскія Лазенкі” ў Варшаве. Супрацоўнічае з Тэатральным інстытутам імя З. Рашэўскага, цэнтрамі культуры, музеямі і няўрадавымі установамі.
Месца: кавярня “Салодкі пачастунак”, вул. Ажэшкі, 25 к. 3
Час: 14 кастрычніка, 18.00
Мова лекцыі: польская з перакладам на рускую
Уваход вольны!