Дзе і як адпачыць 17-23 ліпеня

|

Для аматараў кіно

У кінатэатры «Кастрычнік» 17-22 ліпеня «Гары Потэр і прынц паўкроўка» (фэнтэзі, ЗША); 17-23 ліпеня «Апошні дом злева» (жахі, ЗША). Дзецям: 17 ліпеня «Кароль паветра»; 18, 19 ліпеня «Ліс і сабака», 20 ліпеня «Чараўнік з краіны Оз»; 21 ліпеня «Феі»; 22 ліпеня «Бімуві, мядовая змова» (10.30) Тэл.: 53-19-42.

У кінатэатры «Чырвоная зорка» 22, 23 ліпеня «Ледніковы перыяд-2. Эра дыназаўраў» (анімацыя, ЗША). Дзецям: 17-19 ліпеня «Сязон палявання-2» (11.00). Тэл. 72-29-08.

У кінатэатры «Космас» 18-20 ліпеня «Трансформеры». Дзецям: 18 ліпеня «Дзяўчынка і лісяня» (10.00), «Дзень народзін Алісы» (12.00); 19 ліпеня «Прыгоды піратаў у краіне гародніны» (10.00), «Мадагаскар-2» (12.00); 20 ліпеня «Ніка. Шлях да зорак» (10.00), «Маленькі з Беверлі-Хілз» (111.30). Тэл.: 74-60-13.

У кінатэатры «Усход» 18-21 ліпеня «Згублены свет»; 18-21 ліпеня «Адмірал». Дзецям: 18 ліпеня «Кевін у краіне драконаў», 19 ліпеня «Касцяніка ўлетку», 20 ліпеня «Марфа і яе шчаняты», 21 ліпеня «Мой хатні дыназаўр».

Для тэатралаў

Тэатр лялек (вул.Дзяржынскага, 1/1): 19 діпеня закрыццё 28-га тэатральнага сезону. Прэм’ера «Сапраўдная гісторыя Дзюймовачкі» (12.00).

Канцэртная зала філармоніі (вул.Гарнавых, 17): 21 ліпеня Анна Шаркунова з праграмай «Сэрца прыгажуні» (19.00).

Для прыхільнікаў мастацтва

Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38): выстава фотаклуба «Студыя-110» Паўночна-Заходняй акругі Масквы.

Галерэя «Тызенгаўз» (пл. Тызенгаўза, 4): Выстава «Шляхамі Элізы Ажэшкі і яе герояў» (па выніках міжнароднага пленэра).

Стары замак: Выстава польскіх мастакоў Рамана Каларуса (плакаты) і Ёанны Пех (графіка).

Новы замак (Сенатарская зала): Выстава з фондаў музея «Ван Дэйк і яго эпоха».

Падрыхтаваў ТС